У Мінску пройдзе чарговае адкрыццё "Арт-сядзібы"
Яно будзе адбывацца два дні — 6 і 7 снежня. Адрас: завулак Масквіна 4, асобны задні ўваход у будынак.
Нагадаем, што за апошні час гэта ўжо трэцяя пляцоўка, якую абжывае "Арт-сядзіба". Сёння і заўтра ў новым памяшканні будуць выступаць цікавыя і маладыя беларускія паэты і музыкі, якія выказалі жаданне далучыцца да адкрыцця культурнай пляцоўкі.
У прыватнасці, 6 снежня чакаюцца выступы гуртоў "Green Pills" ды "Знарок", свае вершы пачытаюць Павел Белавус і Яна Еўдакімовіч. Будуць і іншыя выступоўцы. Пачатак а 19-й
7 снежня вечарына пачнецца а 18-й. Перад гледачамі выступяць Паліна Рэспубліка, Валярына Кустава, рэпэр Вожык, Ганна Чумакова ды іншыя.