У Мінску п’яны кіроўца хаваўся ад ДАІ у кустах

Нецвярозы кіроўца аўтамабіля “Фольксваген Шаран” рухаўся па кальцавой з боку вуліцы Мазурава ў бок Прытыцкага. Ён апынуўся на сустрэчнай паласе, бо не з таго боку заехаў на мост, перадае БЕЛТА. У выніку яго легкавік сутыкнуўся з грузавой фурай, якая ехала насустрач. На шчасце, ніхто не пацярпеў, але легкавая машына была пашкоджаная. Кіроўца выскачыў з яе, уцёк і схаваўся ў прыдарожныя кусты. Там яго і знайшлі інспектары ДАІ.

Пасля выявілася, што у яго ў крыві болей за 2,5 праміле алкаголю. Аўтамабіліста ўратавала тое, што дарога на той момант не была коўзкай, бо ў галалёд такая прыгода скончылася б для яго значна горш.