У Мінску расце колькасць карупцыйных злачынстваў
Хаця агулам па Беларусі колькасць злачынстваў, звязаных са злоўжываннем уладай і крадзяжом дзяржаўных сродкаў, змяншаецца.
Пра гэта паведаміў старшыня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігнацій Місурагін.
Місурагін: "Скарачэнне колькасці карупцыйных злачынстваў адзначаецца ва ўсіх рэгіёнах краіны, за выключэннем горада Мінска — з 81 да 92 злачынства. Агульная шкода ад карупцыйных злачынстваў склала амаль 9,5 мільярдаў рублёў".
Акрамя таго, па словах Місурагіна, у Беларусі павялічылася колькасць хабараў. Сёлета за першыя два месяцы за хабар было затрымана 77 чыноўнікаў. А вось за такі ж перыяд мінулага года — 45.