У Мінску штодня ловяць 1000 пешаходаў-парушальнікаў
Яны пераходзяць вуліцы на чырвонае святло, альбо ў месцах, дзе гэта забаронена рабіць.
На парушальнікаў складаюць пратаколы і штрафуюць, як мінімум, на 100 тысяч рублёў (п'яных — мінімум на 300 тысяч), паведамляе газета "Рэспубліка".
Дарэчы, лістапад — час, калі традыцыйна ўзрастае колькасць наездаў аўтамабіляў на пешаходаў. Рана цямнее, а пешаходы і кіроўцы да гэтага яшчэ не прызвычаіліся. За 10 месяцаў 2012 года ў сталіцы пешаходы сталі віноўнікамі 110 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 24 чалавекі загінулі, а 88 атрымалі раненні.
Фота — bymedia.net