У Мінску спынена будаўніцтва другой кальцавой дарогі

Як заявіў дырэктар дэпартамента "Белаўтадар" Анатоль Лыцін, дарожнікі плануюць аднавіць працы ў наступным годзе.

Лыцін: "Разгледзелі гэтае пытанне на прэзідыуме Савета міністраў. Ёсць адпаведнае даручэнне ўключыць у інвестпраграму наступнага года гэты аб'ект. На першым этапе мы плануем злучыць шостую дарогу гродзенскую з віцебскім кірункам, а далей ужо ад Кургана славы да М1".