У Мінску спынілі продаж пакетаў на матчы БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў (фотафакт)

У касах мінскага стадыёна “Дынама” больш няма пакетаў на наведванне трох гульняў БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў. Зараз там можна набыць толькі “пакеты” на 2 гульні — супраць “Вікторыі” і “Мілана” за 450 тысяч рублёў на 14-м сектары.

Раней сайт ФК БАТЭ паведамляў, што асобныя квіткі на матч з “Барселонай” можна будзе набыць 24 верасня. У тым разе, калі яны застануцца пасля продажу пакетаў.