У Мінску з-за свечкі на лядоўні загарэлася кватэра
Супрацоўнікі МНС выратавалі дваіх дзяцей.
Пажар абыўся раніцай 3 чэрвеня. На вуліцы Ясеніна ў сталіцы на другім паверсе загарэлася трохпакаўёка. На той момант там знаходзіўся 13-гадовы падлетак і яго 15-гадовая сястра. Менавіта школьніца і выклікала па тэлефоне выратавальнікаў.
Дзяцей выратавалі па лесвіцы, яны не пацярпелі. Высветлілася, што гаспадыня кватэры паставіла свечку на лядоўню і пайшла на працу. Ад свечкі і ўзнік пажар, інфармуе "Комсомольская правда в Беларуси".
Фота — bymedia.net