У Мінску затрымалі групу, якая дапамагала "адкасіць" ад войска
На выкладчыка дапрызыўнай падрыхтоўкі адно са сталічных школаў пачалі крымінальную справу.
Яго вінавацяць у падбухторванні да дачы хабару. Як паведамляе БелаПАН, ён намаўляў мінчука даць хабар у 4 тысячы долараў. За гэтыя грошы яго знаёмага павінны былі прызнаць непрыдатным да службы ў войску. Падбухторшчыка затрымалі пры атрыманні грошай.
Акрамя яго пры атрыманні 1 тысячы долараў праваахоўнікі затрымалі інспектара аднаго са сталічных ваенкаматаў. Затым пры атрыманні 700 долараў затрымалі лекара, чальца міжраённай медыцынскай камісіі.