У Мінску здымаюць фільм пра рускага мафіёзі

Прадзюсерам фільму Departure выступіў адзін з заснавальнікаў фестывалю iPhone Film Festival, амерыканец з рускімі каранямі Рубен Казанцаў. Вытворчасцю карціны займаюцца рэжысёры, аператары і акцёры з ЗША, Францыі і Беларусі. У склад беларускай групы ўвайшлі выпускнікі і студэнты Акадэміі мастацтваў, пішуць naviny.by

Галоўны герой фільму — рускі мафіёзі, нелегальны гандляр брыльянтамі Андрэй Новікаў. Яшчэ адзін важны персанаж — афіцэр паліцыі Дыяна Кашул, якая, як высвятляецца цягам фільму, цалкам змяніла жыццё рускага злачынцы.

Здымкі ў Мінску адбываюцца з той прычыны, што рэжысёрам фільму спатрэбілася “постсавецкая атмасфера”.