У Мінску жанчына ўчыніла разбойны напад на абменнік валюты
Сваёй мэтай яна абрала абменнік "Беларускага народнага банка", размешчаны па адрасе вул. Няміга, 12.
Як паведамляе БелаПАН, работніца банку выходзіла з абменніка, калі невядомая жанчына ўвапхнула яе ўнутр. Ужыўшы газавы балончык, нападніца запатрабавала грошы. Аднак, атрымаўшы адпор, рабаўніца ўцякла. Пра гэта работніца банку паведаміла міліцыі, якая прыбыла на месца здарэння.
Фота — crm-mia.gov.ua