У мусульман пачаўся Курбан-Байрам

Курбан-Байрам -- важнейшае свята гэтай рэлігіі. Падчас яго праходзяць рытуалы ахвярапрынашэння і ўзносяцца святочныя малітвы.

Святкаваннем Курбан-Байрама завяршаецца хадж мусульман усяго свету да сваіх святынь у Мецы і Медыне.

Кульмінацыяй хаджу з'яўляецца так званае стаянне на гары Арафат. Тут па ісламскаму паданню сустрэліся Адам і Ева. І менавіта адсюль Мухамед сказаў сваю апошнюю пропаведзь.

Паводле мусульманскіх канонаў, Курбан-Байрам нагадвае аб літасці Усявышняга і пра тое, што адданасць Богу - самая лепшая ахвяра.