У музеі ў Леніна забралі з рук “Іскру” (фота)
Наведнік хацеў сфатаграфавацца з гіпсавай статуяй у абдымку і раздушыў муляж газеты. Пашкоджаную статую рэстаўруюць.
Пра гэта распавяла адна з супрацоўніц Музея беларускага Палесся ў Пінску. Паводле яе словаў, статуя называецца “Ленін і Бабушкін выпускаюць першую ўлётку”. Рэвалюцыянер Бабушкін паказвае падпольную газету “Іскра” лідару бальшавікоў Уладзіміру Ульянаву (Леніну).
Таксама быў дэмантаваны торс Бабушкіна. Відавочна, друкар пацярпеў ад абдымкаў падчас фотасесіі.
