У начным Рыме забаранілі піць алкаголь на вуліцах

На яго думку, неабходна забараніць ужыванне алкаголю на вуліцах Рыма з 23-й да 6-й гадзіны. Гэтак улады хочуць усталяваць правілы паводзін у гістарычным цэнтры, у прыватнасці каля помнікаў культуры і археалогіі.

У далейшым падрыхтуюць указ пра дазволены час продажу алкагольных напояў. Ён будзе дзейнічаць на ўсёй тэрыторыі Рыма, адзначае РБК.

Улады Рыма і раней спрабавалі ўводзіць падобныя забароны. Напрыклад, у 2009 годзе ў горадзе на працягу трох дзён было забаронена прадаваць алкаголь. Тады ў сталіцу Італіі прыехалі фанаты з Англіі і Іспаніі на фінальны матч футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Аднак практыка паказала, што закон практычна не выконваўся.

Фота — Kelvin Media