У Надзеі Скардыны з'явіліся праблемы са зрокам
Праз гэта ў яе ўзнікаюць затрымкі і памылкі на агнявых рубяжах.
Пра гэта газеце "Спортивная панорама" распавёў галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі Андрыян Цыбульскі. Па яго словах, менавіта ад праблемаў са зрокам біятланістка доўга адпрацоўвае "лёжкі".
Па словах трэнера, пытанне вырашаецца, і доктар каманды Андрэй Семенякоў перакананы, што ўсё наладзіцца.
Надзея Скардына з'яўляецца другім нумарам жаночай зборнай Беларусі пасля Дар'і Домрачавай. Цяпер зборная Беларусі па біятлоне знаходзіцца ў Хохфільцане. Там праходзіць 3-і этап Кубка свету.