У нападаючага пінскай “Волны” ёсць шанец перайсці ў БАТЭ
Аб гэтым піша газета “Все о футболе”.
Нападаючы пінскай каманды Юрый Каралюк некалькі дзён трэніраваўся разам з БАТЭ. Пасля прагляду кандыдата трэнер барысаўчан адзначыў, што зараз ягоная каманда занятая гульнямі Лігі Чэмпіёнаў. Аднак напрыканцы восені яны змогуць паразмаўляць аб умовах пераходу Юрыя ў найлепшы беларускі клуб.
Варта дадаць, што Юрый Каралюк бароніць гонар нашай краіны, гуляючы за моладзевую зборную Беларусі.