У Наваградку сёння будуць судзіць сябраў БХД

У Наваградку 28 студзеня, адбудуцца адміністратыўныя суды над сябрамі БХД пастарам пратэстанцкай царквы Уладзімірам Качагурам і вернікамі гэтай царквы Сяргеем Ваўчком і Дар’яй Бахур, паведамляе прэс-служба БХД.

Ім прад’яўляюць абвінавачанне ў парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, а таксама ў адмове з’явіцца ў міліцыю на допыт.

14 снежня падчас прэзідэнцкай кампаніі навагрудскія сябры БХД арганізоўвалі пікет у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага. Паводле мясцовых міліцыянтаў, пікет быў праведзены з парушэннем заканадаўства. Пасля гэтага наваградскіх актывістаў спрабавалі двойчы выклікаць на размовы ў міліцыю, аднак ніхто з іх так на допыты так і не з’явіўся.