У Нёман у Гродне ізноў злілі адкіды (фота)

Здарэнне адбылося ўдзень 20 снежня. Гродзенцы назіралі брудную пену карычневага колеру, якая плыла па рацэ. Каля ракі стаяў моцны непрыемны пах. Як адзначае tutgrodno.com, было падобна да таго, што ў Нёман злілі жыжку з фермы. Аднак пакуль што ні паходжанне пены, ні вінаваты ў яе ўтварэнні невядомыя.

Дарэчы, штосьці падобнае ўжо адбывалася мінулым летам з ракой Гараднічанкай. Пасля таго як у ваду трапіў адпрацаваны электраліт, яна афарбавалася ў карычневы колер, а на паверхні ўтварылася густая белая пена.

Фота: tutgrodno.com