У Ноўгарадзе сустрэнуцца архівісты з Беларусі, Расіі і Украіны
На сустрэчы ў кіраўнікі архіўных службаў трох краін абмяркуюць пытанні забеспячэння захаванасці і арганізацыі выкарыстання дакументаў.
Трохбаковае пасяджэнне архівістаў адкрыецца ў аўторак у філармоніі Ноўгарадскага Крамля, паведамляе агенцтва “РИА-Новости”. Яго ўдзельнікам стане губернатар Ноўгарадскай вобласці Сяргей Міцін. Архівісты працягнуць працу таксама 5-6 кастрычніка. Яны пабываюць у наўгародскіх архівах, музеях, на археалагічных раскопках і наведаюць шэраг помнікаў, якія з'яўляюцца святынямі РПЦ.