У Нямеччыне паліцыянтам дазволілі апранаць зімовыя шапкі

Усе спробы прафсаюза паліцыянтаў Нямеччыны атрымаць дазвол былі няўдалымі. І толькі праз анамальна халоднае надвор'е паліцыянтам з Гамбурга дазволілі цёплыя шарсцяныя шапкі. Цяпер яны стануць афіцыйным элементам формы праваахоўніка, што асаблва актуальна ў сувязі з халадамі, якія ўсталяваліся на тэрыторыі Еўропы, адзначае ИТАР-ТАСС.