У Падмаскоўі абвешчаная жалоба па ахвярах пажару
Яна прызначаная на суботу, 27 красавіка. Такое рашэнне прыняў выканаўца абавязкаў губернатара Маскоўскай вобласці Андрэй Вараб'ёў.
Як паведамляюць расійскія СМІ, пажарнікі не змаглі аператыўна дабрацца да палаючай псіханеўралагічнай лякарні з-за перакрытай рачной пераправы. Удзень дарога з часці да пасёлка займае каля 20 хвілінаў. Аднак уначы выратавальнікі дабіраліся каля гадзіны.
Нагадаем, што ў выніку пажару ў клініцы загінулі 38 чалавек — пацыенты і персанал. Паведамляецца, што яны не маглі выбрацца з будынка, на вокнах якога стаялі жалезныя краты.
Кіраўнік Падмаскоўя паабяцаў сем'ям пацярпелых па 500 тысяч рублёў кампенсацыі (16 тысяч долараў).
Следчы камітэт Расіі пачаў справу па факце парушэння патрабаванняў пажарнай бяспекі, якое пацягнула смерць дзвюх і больш асобаў. Крымінальны кодэкс па гэтым артыкуле прадугледжвае пакаранне да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Фота — ria.ru