У парках сталіцы ў адзін дзень павесіліся двое мужчын
Трагічныя здарэнні адбыліся 25 кастрычніка.
Труп 60-гадовага мужчыны знайшлі ў пятлі ў парку імя Грэкавай у Ленінскім раёне. У лесе каля вадасховішча Дразды ў Цэнтральным раёне таксама ў пятлі натрапілі на цела 50-гадовага мужчыны.
Як інфармуе БелаПАН, па абодвух фактах праводзяцца праверкі.
Фота — bymedia.net