У ПАСЕ могуць стварыць працоўную групу па Беларусі

Яна прапанавала стварыць парламенцкую кантактную працоўную групу па аднаўленні для Беларусі статусу спецыяльна запрошанага ў Савеце Еўропы. Пра гэта заявіў прадстаўнік расійскай дэлегацыі ў ПАСЕ Юрый Шамкоў, перадае РІА "Новости".

Па яго словах, рашэнне пра стварэнне групы можа быць прынята ў чэрвені. Дыскусія па гэтым пытанні адбылася на паседжанні Еўрапейскай дэмакратычнай групы. У працоўную групу ўвойдуць прадстаўнікі ЕДГ, у тым ліку два сябры расійскай дэлегацыі, кажа Шамкоў.

Нагадаем, Беларусь — адзіная еўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у Савет Еўропы. Асноўнай перашкодай для ўваходжання з'яўляецца наяўнасць у краіне смяротнай кары. У 1993 годзе беларускі парламент атрымаў статус спецыяльна запрошанага ў ПАСЕ. Але быў пазбаўлены гэтага статусу ў 1996-м пасля рэферэндуму, які ўзаконіў смяротнае пакаранне.

Фота — asfera.info