У Паўночнай Ірландыі разагналі прыхільнікаў “Юніан Джэка”
Паліцыя Белфаста 5 студзеня разагнала вулічную акцыю прыхільнікаў захавання Паўночнай Ірландыі ў складзе Злучанага Каралеўства.
Паведамлялася пра тое, што з боку дэманстрантаў было чуваць стрэлы. Па падазрэнні ў замаху на забойства быў арыштаваны 38-гадовы мужчына, перадае ВВС.
Каля 1000 чалавек выйшлі на вуліцы, пратэстуючы супраць нядаўняга рашэння ўладаў абмежаваць колькасць дзён, у якія трэба ўздымаць брытанскі сцяг над мэрыяй Белфаста. Пратэст выліўся ў сутычкі з паліцыяй, у часе якіх у прадстаўнікоў правапарадку ляцелі цагліны, бутэлькі, піратэхнічныя вырабы і дымавыя шашкі. Паліцыя ў сваю чаргу прымяніла вадамёты.
Некаторыя юніяністы сцвярджаюць, што беспарадкі пачаліся пасля нападу на іх з боку рэспубліканцаў.
Вулічныя пратэсты працягваліся і ў ноч на 6 студзеня, у горадзе Ольстэры. Паліцыя таксама разагнала акцыю пры дапамозе вадамётаў.