У Паўночнай Карэі адбыўся падземны ядзерны выбух
Падземныя штуршкі былі зафіксаваныя раніцай 12 лютага. Эпіцэнтр выбуху знаходзіцца на глыбіні 1 кіламетра ў 378 км ад Пхеньяна.
Магутнасць ядзернага выбуху склала каля 6-7 кілатон.
Улады КНДР у панядзелак інфармавалі ЗША і Кітай пра планы праведзення ядзернага выпрабавання.
Паўднёвая Карэя тэрмінова склікае Савет бяспекі ААН, паведамляюць сусветныя СМІ.