У Паўднёвай Асеціі выбіраюць прэзідэнта і дзяржаўную мову

Выбары адбываюцца ў сувязі з заканчэннем тэрміну паўнамоцтваў дзейнага прэзідэнта Эдуарда Какойты. Сам ён у прэзідэнцкай кампаніі не ўдзельнічае, бо гэта быў яго другі тэрмін. Адначасова там праходзіць рэферэндум аб наданні рускай мове статусу дзяржаўнай.

Самаабвешчаная рэспубліка Паўднёвая Асеція лічыцца тэрыторыяй Грузіі. У Грузінскім МЗС ужо заявілі, што гэтыя выбары ніякай нагрузкі не маюць, бо сусветная супольнасць іх не прызнае.