У першы дзень ЦТ бацькі абітурыентаў паскардзіліся ў Дзяржкантроль

Як піша газета "Intex-press", незадаволенасць бацькоў выклікала тое, што яны разам са сваімі дзецьмі-абітурыентамі былі вымушаныя мокнуць пад дажджом, бо да 9.30 уваход у пункты ЦТ быў забаронены.

Аднак прадстаўнікі Дзяржкантролю сталі на бок універсітэта. У правілах тэставання прапісана, што допуск у пункты тэставання дазволены не раней, чым за паўтары гадзіны да пачатку ЦТ. Гэта значыць да 9.30 ніхто з арганізатараў не меў права пускаць абітурыентаў у карпусы, кажа чыноўнік Баранавіцкага дзяржкантролю Алег Данілаў.

Канфлікт быў вырашаны на месцы. Якраз у той час, калі незадаволеныя бацькі звярнуліся ў Дзяржкантроль, абітурыентаў пачалі прапускаць у пункты ЦТ.

Фота — freesmi.by