У першым туры чэмпіянату Беларусі БАТЭ згуляе з мінскім "Дынама"
У пятніцу ў Доме футбола ў Мінску прайшло лёсаванне футбольнага першынства нашай краіны 2013 года ў вышэйшай лізе.
Чэмпіянат стартуе 30 сакавіка, а скончыцца 8 снежня, калі пройдзе стыкавы матч за права выступаць у элітным дывізіёне.
Як паведамляе "Прессбол", у першым туры гуляюць наступныя каманды: "Белшына" (Бабруйск) — "Дынама" (Брэст), БАТЭ — "Дынама" (Мінск), "Нёман" (Гродна) — "Славія" (Мазыр), "Мінск" — "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна), "Дняпро" (Магілёў) — "Гомель", "Нафтан" (Наваполацк) — "Шахцёр" (Салігорск). Матчы пройдуць 30-31 сакавіка.