У Пінск прывезлі мошчы праваслаўнай святой

Каб прыкласціся да мошчаў Святой Матроны Маскоўскай трэба было адстаяць некалькі гадзінаў у чарзе. Тры дні каўчэг са святыняй знаходзіўся ў мясцовым Свята-Фёдараўскім саборы. Чэргі і заторы з аўтамабіляў прыхаджан заміналі дарожнаму руху.

Згодна з царкоўнымі паданнямі Святая Матрона лечыць цяжкія хваробы, апякуецца цяжарнымі і дзецьмі і дапамагае захоўваць сем’і.