У пінскіх педагогаў забралі грошы, каб збудаваць царкву
Так званая "дабрачынная дапамога" пойдзе на заканчэнне будаўніцтва Царквы Раства Прасвятой Багародзіцы.
Ва ўсіх настаўнікаў пінскіх школаў, садкоў ды іншых навучальных установаў адлічылі з заробкаў па 60 тысяч рублёў, з малааплочвальных работнікаў — па 30 тысяч, а з кіраўнікоў — па 100 тысяч. Адпаведнае рашэнне прыняў Пінскі гарвыканкам, паведамляе тэлеканал "Белсат".
Работнікаў папярэдзілі пра адлічэнне грошай за тыдзень да атрымання заробку.
Кіраўніцтва аддзела адукацыі Пінскага гарвыканкаму адмаўляецца каментаваць гэтую сітуацыю.