У пінскім дзіцячым шахматным клубе шукалі бомбу
Трывогу падняў 62-гадовы жыхар Піншчыны, які знаходзіцца на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры.
Пасля яго тэлефанавання ў будынку шукалі выбуховыя прыстасаванні, але нічога не знайшлі, інфармуе сайт tomin.by.
Нагадаем, што гэта другі выпадак паведамлення аб "мініраванні" будынкаў у Пінску за апошні час. З-за аналагічнага званка 19 траўня прыйшлося эвакуяваць персанал станцыі хуткай медыцынскай дапамогі. Тады "жартаўніка" хутка "вылічылі" — ім аказаўся 22-гадовы беспрацоўны, які раней ужо быў асуджаны за загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы.