У Пінскім раёне легкавік пратараніў вайсковы КАМАЗ
Аварыя адбылася ў пасёлку Садовы, што пад Пінскам.
Volkswagen Golf не саступіў дарогу вайсковаму КАМАЗу, які рухаўся па галоўнай дарозе. У выніку ДТЗ легкавік змяла так, што ратавальнікі вызвалялі кіроўцу з дапамогай спецінструмента.
Зрэшты, пацярпелы атрымаў толькі пералом нагі. Яго даставілі ў лякарню. А вось аўто аднаўленню не падлягае.