У Пінскім раёне легкавік пратараніў воз (фота)

Аб гэтым паведамляе onliner.by. Выпадак адбыўся вечарам ў вёсцы Трасцянка, Пінскага раёну. Кіроўца аўтамабіля “Ford” не заўважыў воз і адбылося сутыкненне. 2 чалавекі, якія ехалі ў возе, памёрлі ў лякарні, яшчэ адна дзяўчына атрымала пералом хрыбта. Кіроўца і пасажыры легкавіка не пацярпелі, бо спрацавалі падушкі бяспекі.