У Пінскім раёне жанчыну зацягнула ў камбайн (фота)
Выпадак адбыўся 9 лістапада ў вёсцы Крывічы, што ў Пінскім раёне.
Як паведамляюць пінскія выратавальнікі, работніца сельгаскааператыву “Ставокскі” рыхтавала буракі для загрузкі на захоўванне ў сховішча гародніны. З-за неасцярожнага руху руку жанчыны зацягнула ў шнэк буракаўборачнага камбайна, які працаваў на тэрыторыі сховішча. Выкліканыя ратавальнікі з дапамогай спецінструменту вызвалілі пацярпелую і перадалі лекарам.
