У Пінску адмянілі Масленіцу, хоць надвор’е выдатнае

Масленічныя мерапрыемствы планавалася праводзіць у гарадскім парку і на пляцоўцы побач з Домам культуры “Трыкатажнік”. Сваё рашэнне чыноўнікі патлумачылі складанымі ўмовамі надвор’я, што выглядае даволі дзіўна — зараз у Пінску свеціць сонейка, ветру няма, тэмпература паветра мінус 5 градусаў.

Хутчэй за ўсё камунальнікі проста не пачысцілі пляцоўкі ад снежных сумётаў, якія насыпала два дні таму пад час цыклону “Хавер”.