У Пінску адзначаюць 70-я ўгодкі смерці ксяндза Вітальда Івіцкага

Іх узялі ў закладнікі пасля таго, як байцы Арміі Краёвай дзёрзка вызвалілі вязняў з пінскай турмы. Падчас растрэлу немцы прапанавалі Вітальду Івіцкаму вызваленне. Аднак першы рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску адмовіўся ад такой літасці. Ён прапанаваў абмяняць сваё жыццё на жыццё начальніка пінскага чыгуначнага вакзала, у якога было шмат дзяцей.

Як сведчаць відавочцы, Івіцкага расстралялі апошнім. У той час, калі немцы стралялі ў яго, святар стаяў над ямай с забітымі закладнікамі і дабраслаўляў іх.

Сёння ў пінскім касцёле Небаўзяцця Панны Марыі адбудзецца памятная імша. Да ўгодкаў пакутніцкай смерці ксяндза пралата выдадзеная брашура з біяграфіяй Вітальда Івіцкага.
 
Фота — belarus-ww2.livejournal.com