У Пінску ёсць сапраўдныя галубятнікі (фота)
У розных кутках сталіцы Палесся можна заўважыць незвычайныя для сучаснага гарадскога ландшафта збудаванні.
Часам можна таксама ўбачыць, як мужчыны сталага веку прымушаюць узняцца ў неба зграю галубоў. Папулярнае ў сярэдзіне мінулага стагоддзя хобі ўносіць крыху рамантыкі ў асяродак пінскіх вуліц.
Нажаль, гэтая прыгожая з’ява хутка знікне. Старажылы кажуць, што раней у Пінску налічвалась да 200 галубятнікаў, а зараз гэтым займаюцца толькі адзінкі – тыя якія захапіліся птушкамі з дзяцінства.

