У Пінску гарэла фабрыка запалак (фота)
Узгаранне адбылося апоўдні. Гарэла сховішча з гатовай прадукцыяй. Адна з супрацоўніц прадпрыемства атрымала апёкі.
З памяшкання рабочыя выбраліся самастойна, яшчэ да прыезда МНС. На тое, каб патушыць пажар, выратавальнікам хапіла 20 хвілінаў.


У выніку пашкоджаныя пачкі з запалкамі, а таксама сцены і столь цэха. Прычыны надзвычайнага здарэння высвятляюцца.