У Пінску на галасаванні “не танчаць” лічбы (фота)

На пратаколе № 5 ад 22 верасня амаль дзіцячым почыркам старанна выведзена, што камісія атрымала 1469 выбарчых бюлетэняў, 60 выбаршчыкаў атрымалі бюлэтэні, а вось нявыкарыстаных бюлетэняў засталося 1294. Хоць нескладаны арыфметычны разлік паказвае, што павінна было застацца 1409 нявыкарыстаных бюлетэняў. Цікава будзе паглядзець, якая лічба выплыве ў выніковым пратаколе — можа 175?

У сярэднім прыкладна па 10% бюлетэняў скарысталі на датэрміновым галасаванні на іншых пінскіх выбарчых участках. Як вядома, выбарчыя камісіі атрымліваюць крыху больш бюлетэняў, чым прыпісана выбаршчыкаў да іх участкаў, на так званыя “непрадбачаныя моманты”. Таму адсотак тых, што прагаласавалі, можна вылічыць толькі ведаючы дакладную колькасць выбаршчыкаў. А гэтая інфармацыя простым людзям недаступная.