У Пінску невядомы "замінаваў" хлебакамбінат

Як паведамляе сайт tomin.by, міліцыянты тэрмінова эвакуявалі 37 чалавек — усю начную змену Пінскага камбінату хлебапрадуктаў.

Да месца здарэння каля 5-й гадзіны раніцы прыехала група размінавання з Баранавічаў. Сапёры завяршылі абследаванне аб'екта ў 7.30. Высветлілася, што паведамленне аб выбухоўцы ілжывае: ніякіх падазроных прадметаў там не выявілі.

"Мінёра" яшчэ не затрымалі, аднак вядома, што тэлефанавалі з таксафону, устаноўленага побач з прахадной прадпрыемства. Адзначым, што хлебакамбінат не працаваў усю ноч.

Фота — bymedia.net