У Пінску працягваецца суд па выбуху на "Пінскдрэве"
Сёння на працэсе пачаліся спрэчкі бакоў.
Пракурор папрасіў пакараць былога галоўнага інжынера холдынгу Уладзіміра Шастакова пяцю гадамі папраўчых работ, а былых дырэктара і галоўнага інжынера фабрыкі Леаніда Логвіна і Ігара Логвіна — трыма і двума гадамі, адпаведна.
Адвакаты абвінавачаных спрабуюць перакласці адказнасць на збеглага былога гендырэктара холдынгу Ларана Арыніча.
Нагадаем, што выбух на фабрыцы "Пінскдрэў ДСП" адбыўся 25 кастрычніка 2010 года. Ад яго загінулі 14 чалавек.