У Пінску спаборнічаюць стралкі з лука (фота)

У праграме спаборніцтваў стральба па мішэнях з розных дыстанцыяў, дуэльная стральба каманд юнакоў і дзяўчат асобна і мікст-дуэлі, калі ў пары страляюць спартоўцы абодвух палоў.

Арганізатары спартакіяды спадзяюцца адрадзіць гэты від спорту ў Пінску, таму на мерапрыемства прыехалі галоўны трэнер Нацыянальнай зборнай Беларусі па стральбе з лука Барыс Ісачэнка і дзяржаўны трэнер Уладзімір Апарын. На закрыццё спаборніцтваў мае прыехаць старшыня Беларускай федэрацыі па стральбе з лука Міхаіл Амельяновіч.

Цікава, што спадар Амельяновіч працуе міністрам лясной гаспадаркі Беларусі, таму драўляныя шчыты для мішэняў спартакіяды прэзентаваў Пінскі лясгас.