У Пінску сярэдні заробак прыкладна 370 долараў
Пінскі аддзел статыстыкі падаў інфармацыю аб сярэдняй налічанай заработнай плаце па арганізацыях горада за чэрвень.
Крыху больш за тры мільёны восемдзесят дзве тысячы рублёў зарабілі ў сярэднім пінчукі за мінулы месяц. Найбольшы сярэдні заробак быў у будаўнікоў — 3 мільёны 561 тысяча рублёў. Найменшы ў супрацоўнікаў гатэляў і рэстаранаў — 2 мільёны 48 тысяч рублёў.