У Пінску ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ўвайшлі два дэмакраты

Па словах кіраўніка пінскай арганізацыі ПБНФ Аляксандра Рамановіча, яго партыя вылучала ў склад выбаркамаў чатырох чалавек. Аднак выканкам зацвердзіў толькі Людмілу Алёхіну.

А вось партыя левых “Справядлівы свет” мае 100-адсоткавы вынік. Левыя вылучылі толькі Аляксея Бурдэйнага, які і стаў чальцом камісіі.

Іх калегамі па камісіях стануць пінчукі, вылучаныя ад праўладных грамадскіх аб’яднанняў, і тыя, хто вылучаўся зборам подпісаў ад грамадзян. Праўда, яшчэ адна палітычная сіла паказала сваю моц у Пінску: каля дзясятка сяброў праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі таксама сталі чальцамі выбаркамаў.

Фота — moe-online.ru