У Пінску ветэранам зрабілі бясплатны праезд

З 1 па 9 траўня Пінскі аўтобусны парк дазволіў бясплатны праезд на сваіх маршрутах ветэранам Вялікай айчыннай вайны. Замест талончыка ім трэба толькі паказаць свае дакументы.

Такое рашэнне кіраўніцва парку прыняло ў гонар святкавання Дня перамогі.