У Пінску выкрылі наркалабараторыю па вытворчасці амфетаміну
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. Зараз выяўляюцца асобы датычныя да здзейснення дадзенага злачынства.
Пасля грознай заўвагі старшыні Пінскага гарвыканкама Аляксандра Гордзіча наконт сітуацыі з распаўсюдам наркотыкаў у горадзе рэзка актывізавалася праца адпаведных міліцэйскіх службаў. Цягам апошніх двух месяцаў амаль штодня міліцыянты выяўляюць пінчукоў, якія маюць пры сабе наркатычныя рэчывы.
Як паведамляе прэс-служба міліцыі Брэсцкай вобласці, гэтым разам у рукі супрацоўнікаў аддзела па наркакантролю трапіў пінчук, які з дапамогай завадскога абсталявання змантаваў перасовачную наркалабараторыю па сінтэзу амфетаміну. Прычым неабходную сыравіну зламыснік прывозіў з тэрыторыі Расіі.
Міліцыянты лічаць, што акрамя вытворчасці псіхатропнага рэчыва, “наркабарон” наладзіў і сетку збыту сваёй прадукцыі.