У Пінску ў час школьных выпускных не будуць прадаваць алкаголь

У гэты дзень будзе забаронены продаж алкагольных напояў у аб’ектах рознічнага гандлю з 8-ай раніцы 11 чэрвеня па 8-ую раніцы 12 чэрвеня. Такое рашэнне прынята, каб засцярэгчы былых шкаляроў ад празмернага ўжывання алкаголю.