У Пінску ўшанавалі памяць Рышарда Капусцінскага
У пінскай бібліятэцы прайшла вечарына памяці знакамітага польскага журналіста.
Арганізатарам імпрэзы выступіў мясцовы Саюз палякаў. Як вядома, Рышард Капусцінскі
нарадзіўся ў Пінску і праз ўсё жыццё пранёс любоў да роднага гораду. Ён памёр 23 студзеня 2007 года. З нагоды гадавіны смерці Капусцінскага сёння у пінскім касцёле адбудзецца ўрачыстая імша.