У Пінску з’явіцца вуліца імя Казіміра Свёнтка
Менавіта ў гэтым горадзе кардынал пражыў амаль усё сваё жыццё.
Рашэнне надаць адной з пінскіх вуліц імя кардынала Казіміра Свёнтка вырашыў Брэсцкі аблвыканкам. Пра гэта піша газета “Вечерний Брест”. Усе неабходныя працэдуры будуць разглядацца на чарговай сесіі Пінскага гарадскога савету дэпутатаў.