У Пінску злавілі "шэнгенскую махлярку"
На даверлівых людзях яна зарабіла 2000 долараў.
Як паведамляе тэлеканал “Вараг”, жыхарка Пінску прапаноўвала ўсім ахвотным хутка атрымаць шэнгенскую візу. За свае паслугі яна брала 400 долараў. Ахвярамі махляркі сталі пяцёра пінчукоў, якія звярнуліся ў міліцыю. За свае махлярствы зламысніца можа на чатыры гады пазбавіцца волі.