У Пінску з’явіцца вуліца імя Рышарда Капусцінскага

Як вядома, славуты польскі журналіст і пісьменнік нарадзіўся ў Пінску і ў сваіх творах часта ўзгадваў сваю малую радзіму. Новая вуліца з’явіцца на ўскрайку горада ў раёне прыватнай забудовы. Дарэчы, туды ў своеасаблівае “пісьменніцкае гета” адпраўленыя вуліцы Дастаеўскага, Ажэшкі, Канапніцкай.

Цікава, што ў цэнтры Пінска захаваўся дом, дзе жыў Рышард Капусцінскі. Але вуліца, на якой ён стаіць, носіць імя расійскага генералісімуса Суворава, які ніколі ў Пінску не быў і не мае аніякага дачынення да горада.

Фота — thegeneralist.co.uk